Падпісаны Указ аб назначэнні пенсій асобным катэгорыям грамадзян за работу ва Украіне

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 жніўня падпісаў Указ № 307 "Аб назначэнні пенсій асобным катэгорыям грамадзян за работу ва Украіне". Дакументам уносяцца змяненні ва Указ ад 30 жніўня 2014 года № 420 "Аб асобах, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь", якім устаноўлены парадак аказання дапамогі тым, хто прыехаў з Украіны і аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

    Прыняцце новага Указа звязана з тым, што спынілася дзеянне міжурадавага пагаднення Беларусі і Украіны аб гарантыях правоў грамадзян у галіне пенсійнага забеспячэння ад 14 снежня 1995 года (яно было дэнансавана Украінай) і, як вынік, страцілі сілу прававыя падставы для ўключэння ў стаж работы пры назначэнні працоўнай пенсіі ў Беларусі перыядаў работы на тэрыторыі Украіны з 1 студзеня 1992 года да 1 ліпеня 1998 года.

    Рэалізацыя Указа будзе садзейнічаць сацыяльнай абароне правоў грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і маюць перыяды работы ва Украіне.

    Расходы на выплату пенсій у сувязі з прыняццем Указа будуць забяспечаны ў межах штогод плануемых сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.