Падпісаны Указ аб афіцыйных геральдычных сімвалах

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня падпісаў Указ № 258 "Аб афіцыйных геральдычных сімвалах".

    У дакуменце вызначаны пералікі органаў і арганізацый, якія маюць права на заснаванне сцягоў, і асоб, упаўнаважаных на нашэнне форменнага адзення.

    Паколькі сцяг з'яўляецца сімвалам гонару, доблесці і славы (воінскай або працоўнай), у пералік уключаны ўсе ведамствы, у якіх сёння ёсць заснаваныя сцягі, а таксама шэраг дадатковых структур для іх магчымага заахвочвання за асаблівыя заслугі перад краінай. Сярод іх Урад, абедзве палаты Парламента, Канстытуцыйны Суд, Дзяржаўны сакратарыят Савета Бяспекі, іншыя дзяржорганы і арганізацыі.

    Згодна з Указам асобамі, упаўнаважанымі на нашэнне форменнага адзення, з'яўляюцца суддзі, пракурорскія работнікі, ваеннаслужачыя, супрацоўнікі органаў унутраных спраў і ваенізаваных структур, службаў інкасацыі банкаў, сувораўцы, кадэты і іншыя. Форменнае адзенне падкрэслівае асаблівы статус такіх асоб і ўказвае на іх службовую або іншую ведамасную прыналежнасць.