Ордэнам Маці ўзнагароджаны 203 жыхаркі ўсіх абласцей і Мінска
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага падпісаў Указ № 65 аб узнагароджванні ордэнам Маці.
За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароды ўдастоены работніцы розных сфер дзейнасці. У іх ліку - прадстаўніцы прамысловых і аграпрамысловых прадпрыемстваў, лясной і жыллёва-камунальнай гаспадарак, арганізацый транспартнай галіны, энергетыкі, банкаўскай, страхавой і сацыяльнай сфер, гандлю, сувязі і грамадскага харчавання, спажыўкааперацыі, органаў унутраных спраў, устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, рэлігійных арганізацый, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і хатнія гаспадыні.
Сярод узнагароджаных - інжынер па лесанарыхтоўках і перапрацоўцы цэха-250 ААТ "Івацэвічдрэў" Аліна Марчук, праваднік пасажырскага вагона Брэсцкага аддзялення Беларускай чыгункі Марына Сенькавец, страхавы агент прадстаўніцтва "Белдзяржстраха" ў Пінскім раёне Мая Юрчанка, медыцынская сястра тэрапеўтычнага аддзялення Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы Настасся Руткоўская, настаўнік-дэфектолаг спецыяльнага дзіцячага сада № 17 Светлагорска Наталля Стукач, вадзіцель пагрузчыка электратранспартнага ўчастка ААТ "Мастоўдрэў" Дзіяна Стома, намеснік дырэктара Любанскай дзіцячай школы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Юлія Мяшчэрына, жывёлавод ААТ "Авангард-Ніва" Асіповіцкага раёна Алеся Лешанкова і спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг цэнтра банкаўскіх паслуг № 527 ААТ "ААБ Беларусбанк" Анжаліка Клімовіч.
Усяго ордэнам Маці ўзнагароджаны 203 жыхаркі ўсіх абласцей і Мінска.


