Адобраны праект пагаднення з Зімбабвэ аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 8, якім адобраны праект пагаднення паміж Беларуссю і Зімбабвэ аб заахвочванні і ўзаемнай абароне інвестыцый у якасці асновы для правядзення перагавораў.
Прэзідэнт упаўнаважыў Міністэрства эканомікі на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару.
Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.