Адобраны праект пагаднення аб стварэнні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве з Зімбабвэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пагаднення з Зімбабвэ аб стварэнні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве. Адпаведны Указ № 4 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 9 студзеня.

    Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.