Абноўлены склад упаўнаважаных прадстаўнікоў Кіраўніка дзяржавы па рэгіёнах

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў распараджэнне аб упаўнаважаных прадстаўніках Кіраўніка дзяржавы.

    У адпаведнасці з дакументам упаўнаважанымі прадстаўнікамі Кіраўніка дзяржавы назначаны: у Гомельскай вобласці - Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Крутой, у Гродзенскай вобласці - намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Леанід Заяц, у Мінскай вобласці - Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.