Нарада па пытаннях бяспекі
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў удасканаліць напрамкі дзейнасці сілавога блока. Гэта патрабаванне Кіраўнік дзяржавы агучыў 16 снежня на нарадзе па пытаннях бяспекі.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што на нарадзе трэба будзе абмеркаваць сітуацыю бяспекі Беларусі, а таксама некаторыя пытанні асобных ведамстваў, тым больш што нядаўна быў назначаны новы старшыня Следчага камітэта. "Хацелася б пачуць, што адбываецца ў следчым падраздзяленні, з яго пункту гледжання. Дзяржсакратар Савета Бяспекі даложыць у цэлым аб пытаннях дзейнасці праваахоўнага блока, тэме бяспекі, а таксама якія ёсць прапановы па ўдасканаленні напрамкаў дзейнасці сілавога блока, - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. - Я так разумею, што па кадравых пытаннях у сілавым і праваахоўным блоку праблем няма. Усе працуюць, і перазацвярджэння ў прынцыпе не патрабуецца. Яны сёння працуюць у тым жа рэжыме, як і працавалі".
Пры гэтым Прэзідэнт асабліва адзначыў, што нельга ўпускаць сітуацыю з Украінай. Паводле яго слоў, той факт, што МУС затрымлівае на вакзале незразумелых людзей, сведчыць, што расслабляцца ні ў якім разе нельга.
На мерапрыемстве кіраўнік пагранкамітэта праінфармуе аб дзеяннях па ўмацаванні паўднёвай граніцы. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што з 1 студзеня пачынае дзейнічаць пагадненне Украіны з ЕС. "Зразумела, што гэта пагадненне напружвае не толькі Расію, хоць заклапочанасць выказвалася і раней, больш за год таму, - падкрэсліў Прэзідэнт. - На праведзенай сустрэчы Прэзідэнт Расіі звяртаў увагу на ўступленне ў сілу гэтага пагаднення, якое прывядзе да пэўных рызык для Расіі, і для нас, у тым ліку Казахстана. Таму нам трэба быць гатовымі абмяркоўваць у гэтым плане названыя пытанні - нам траім у ЕАЭС плюс Арменія і Кыргызстан, і з Украінай нейкім чынам папярэдне абмяркоўваць гэтыя праблемы".
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што ў Беларусі хапае і сваіх праблем у эканоміцы, але калі яшчэ хлынуць тавары з Еўрапейскага саюза, якія будуць увозіцца па нулявой стаўцы ва Украіну, тады мала не падасца. "Таму ўсё, што мы рабілі па ўмацаванні паўднёвых рубяжоў нашай краіны ў плане бяспекі і эканомікі, аказалася сёння запатрабаваным", - адзначыў Прэзідэнт.
Праведзеная размова стала працягам тэмы, што абмяркоўвалася на ўзроўні Прэзідэнта месяц таму на нарадзе па пытаннях эфектыўнасці дзейнасці сілавога блока. Кіраўнік дзяржавы заслухаў амаль усіх міністраў аб стане спраў у ведамствах, а таксама аб перспектывах далейшага развіцця. Прэзідэнт паставіў задачу павышэння эфектыўнасці работы сілавога блока, якасці выканання пастаўленых задач. Абмяркоўвалася таксама выкананне канкрэтных даручэнняў Прэзідэнта, дадзеных на нарадзе месяц таму.
Акрамя таго, размова ішла таксама аб аптымізацыі ўсіх сілавых ведамстваў, але, вядома ж, у межах разумнага, у тым ліку пазбаўленні ад непатрэбных функцый і за кошт гэтага - павелічэнні тых сіл, якія рэальна працуюць над выкананнем пастаўленых задач.
Прэзідэнт у цэлым ацаніў работу сістэмы сілавога блока як эфектыўную, і сёння не стаіць пытанне аб тым, каб у цэлым кардынальна рэарганізоўваць і мяняць гэту сістэму. Размова ідзе менавіта аб паляпшэнні работы кожнага ведамства па сваіх сферах дзейнасці.