Нарада па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця
- 1
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб пераназначэнні прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў. Аб гэтым ён заявіў 16 снежня на нарадзе па актуальных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця.
На мерапрыемстве размова ішла аб складзе будучага ўрада і некаторых актуальных пытаннях у эканоміцы, у тым ліку ў кантэксце праведзеных перагавораў у Маскве. "Што датычыцца складу ўрада, я сёння прыняў рашэнне аб назначэнні прысутных тут членаў урада на адпаведныя пасады - прэм'ер-міністра і віцэ-прэм'ераў. І хацеў бы пачуць ваш пункт гледжання, вашу ацэнку працуючых цяпер міністраў, перш чым канчаткова сфарміраваць урад", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Ён таксама нагадаў, што ўрад быў сфарміраваны яшчэ да прэзідэнцкіх выбараў. "Так другі раз у нашай гісторыі мы робім, каб людзі бачылі, хто будзе працаваць ва ўрадзе, калі гэтага прэзідэнта выбіраюць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. "Але, тым не менш, мы тады дамовіліся, што пройдзе нейкі час, паўгода, крыху больш, і будзе магчымасць і нам паглядзець на работу новага складу, і людзям вызначыцца, якія папрацуюць ва ўрадзе, можа, ім не спадабаецца", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Паводле ацэнкі Прэзідэнта, у нас існуе працаздольны ўрад. Але юрыдычна яго трэба пераназначыць, унесці прапанову па прэм'ер-міністру на ўзгадненне Палаты прадстаўнікоў.
Адпаведныя ўказы будуць падпісаны Прэзідэнтам у бліжэйшы час.