На заахвочванне адораных вучняў і студэнтаў накіравана больш як Br370 тыс. са спецфонду Прэзідэнта
На заахвочванне адораных вучняў і студэнтаў, а таксама педагогаў, якія іх падрыхтавалі, накіравана больш як Br370 тыс. са спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Адпаведнае рашэнне савета фонду зацверджана распараджэннем Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі.
Заахвочваннямі фонду адзначаны 52 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд, 32 педагагічныя і навуковыя работнікі. Акрамя таго, за асаблівыя поспехі ў вучобе, навукова-даследчай і творчай дзейнасці 187 студэнтам і курсантам устаноў вышэйшай адукацыі назначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Прыняцце распараджэння Кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку найбольш матываваных і адораных студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для далейшага развіцця іх здольнасцей і паспяховай вучобы.