Міністэрства сувязі і інфарматызацыі надзелена новымі паўнамоцтвамі па лічбавым развіцці

    У сувязі з актыўным развіццём лічбавых тэхналогій Міністэрства сувязі і інфарматызацыі надзяляецца дадатковымі паўнамоцтвамі. Адпаведны Указ № 136 "Аб органе дзяржаўнага кіравання ў сферы лічбавага развіцця і пытаннях інфарматызацыі" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 красавіка.

    Міністэрства сувязі і інфарматызацыі надзяляецца новымі паўнамоцтвамі ў частцы кіравання працэсамі лічбавага развіцця ў дзяржаве, лічбавай трансфармацыі сістэмы дзяржаўнага кіравання і ўсіх галін эканомікі.

    Для практычнага суправаджэння пытанняў лічбавізацыі і іх паскоранай рэалізацыі будзе створаны Цэнтр лічбавага развіцця. Ён стане аказваць садзейнічанне дзяржаўным органам і арганізацыям у падрыхтоўцы і рэалізацыі мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця.

    Таксама засноўваецца Цэнтр перспектыўных даследаванняў у сферы лічбавага развіцця. Ён будзе фарміраваць прапановы па праектах прагнозаў лічбавага развіцця, паказчыках узроўню лічбавага развіцця галін і рэгіёнаў, збіраць інфармацыю для ацэнкі эфектыўнасці рэалізацыі мерапрыемстваў, уключаных у праграмы ў сферы лічбавага развіцця. За гэтым цэнтрам будзе замацавана арганізацыйнае суправаджэнне экспертызы мерапрыемстваў у сферы лічбавага развіцця з прыцягненнем спецыялістаў дзяржаўных органаў і арганізацый, рэзідэнтаў Парка высокіх тэхналогій.

    Указ пашырае механізмы фінансавай падтрымкі працэсаў лічбавага развіцця і прадугледжвае магчымасць укаранення ўжо распрацаваных праграмных прадуктаў. Спрашчаюцца працэсы заключэння і рэалізацыі дагавораў у сферы лічбавага развіцця.