Каментарый да Указа № 156 ад 7 мая 2020 г.

    Дакументам прадугледжана далейшае развіццё інфармацыйных, медыцынскіх, біялагічных, машынабудаўнічых, аграпрамысловых тэхналогій, энергетыкі, будаўніцтва, рацыянальнага прыродакарыстання, забеспячэння бяспекі чалавека і грамадства. 

    Рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў дасць магчымасць сканцэнтраваць рэсурсы на найбольш перспектыўных і значных для развіцця эканомікі і сацыяльнай сферы работах, эфектыўна каардынаваць даследаванні, распрацоўкі і практычнае выкарыстанне вынікаў навукова-тэхнічнай дзейнасці. Чакаецца таксама актывізацыя сумеснай работы навуковых устаноў і прамысловых арганізацый па ўкараненні новых тэхналогій і стварэнні інавацыйных вытворчасцей, павышэнне канкурэнтаздольнасці навукаёмістых і высокатэхналагічных сектараў нацыянальнай эканомікі. 

    У адпаведнасці з зацверджанымі прыярытэтнымі напрамкамі будуць сфарміраваны праграмы навуковых даследаванняў, навукова-тэхнічныя праграмы і Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця Беларусі на 2021-2025 гады.