Зменены статус Савета па развіцці прадпрымальніцтва
Савет па развіцці прадпрымальніцтва змяняе свой статус з кансультатыўнага органа пры Прэзідэнце Беларусі на кансультатыўны орган пры Савеце Міністраў. Адпаведны Указ № 163 Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 26 красавіка.
Цяпер зацвярджаць склад Савета па развіцці прадпрымальніцтва будзе, адпаведна, Прэм'ер-міністр Беларусі. Старшынёй савета будзе па пасадзе Намеснік Прэм'ер-міністра, які курыруе пытанні эканомікі.
Указ дасць магчымасць павысіць аператыўнасць прыняцця саветам рашэнняў і аптымізаваць парадак абнаўлення яго персанальнага складу.