Дзяржарганізацыі пераводзяць на Адзіную сістэму ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 мая падпісаў Указ № 188 "Аб пашырэнні выкарыстання дзяржаўнымі арганізацыямі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій".
Дакумент накіраваны на далейшае ўкараненне ў дзейнасць дзяржаўных арганізацый найноўшых сэрвісаў і тэхналогій пры ажыццяўленні імі адміністрацыйных працэдур у электроннай форме і аказанні электронных паслуг. У гэтай рабоце дзяржарганізацыі будуць выкарыстоўваць Адзіную сістэму ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб.
Указам прадугледжваецца падключэнне ўсіх ведамасных сістэм электроннага дакументаабароту органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных арганізацый да сістэмы "Ведамасны архіў" да 1 чэрвеня 2023 года.
З 1 ліпеня 2023 года пры ажыццяўленні знешнегандлёвай дзейнасці ўводзяцца электронныя накладныя, транспартныя (таварасуправаджальныя) і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць перамяшчэнне тавару.