Дзяржузнагарод удастоены спартсмены і трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце
Дзяржаўных узнагарод удастоены спартсмены і трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту. Адпаведны Указ № 360 падпісаў 12 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ордэнам Айчыны ІІ ступені ўзнагароджаны спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па інваспорце Ігар Бокій, медалём "За працоўныя заслугі" - старшы трэнер і спартсмен-інструктар гэтай каманды Генадзь Вішнякоў і Дзмітрый Салей. Званне "Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь" прысвоена спартсмену-інструктару Ягору Шчалканаву.
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі.
За прафесійнае майстэрства, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа і значны асабісты ўклад у забеспячэнне выдатных спартыўных вынікаў яе ўдастоены трэнер-выкладчык па плаванні Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Станіслаў Паздзееў.