Даклад Кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана
- 4
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка прыняў з дакладам Кіраўніка спраў Прэзідэнта Беларусі Віктара Шэймана.
Віктар Шэйман далажыў аб выніках работы Кіраўніцтва справамі, падведамных арганізацый і прадпрыемстваў за 2020 год. Спрацавалі добра, тэмп росту - 150,4%. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ і паслуг склала Br2,7 млрд. Забяспечаны рост дабаўленай вартасці ў 2,5 раза. Прадукцыйнасць працы па дабаўленай вартасці павялічылася амаль у 2,6 раза.
Эфектыўна спрацаваў сельскагаспадарчы сектар - тэмп росту аб'ёмаў валавой прадукцыі да 2019 года склаў 115,6%. Рост адзначаецца па ўсіх напрамках, уключаючы ўраджай збожжавых, вытворчасць малака, гадоўлю жывёлы і птушкі.
Тэмп росту аб'ёмаў прамысловай прадукцыі склаў 104,6%.
Віктар Шэйман праінфармаваў, што добра спрацавала і будаўнічая галіна. Павялічаны аб'ёмы вытворчасці з чыстым прыбыткам. Сярод канкрэтных праектаў - завершанае будаўніцтва музея пад адкрытым небам у Нацыянальным парку "Прыпяцкі".
Што датычыцца турыстычнага напрамку, то было адзначана, што эпідэміялагічная сітуацыя 2020 года негатыўна паўплывала на работу - знізілася загрузка ў атэлях і санаторыях.
Абарот знешняга гандлю таварамі і паслугамі па лініі Кіраўніцтва справамі ў 2020 годзе склаўся ў памеры $240,8 млн. Экспарт тавараў і паслуг склаў амаль $197 млн.
Заслухаўшы даклад, Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу па далейшым нарошчванні вытворчасці, развіцці новых напрамкаў работы. Напрыклад, асаблівую ўвагу даручана ўдзяліць сферы дрэваапрацоўкі, а таксама нарошчванню абаротаў у турыстычнай галіне.
Традыцыйна ў час сустрэчы з Кіраўніком спраў абмяркоўвалася і супрацоўніцтва з краінамі афрыканскага кантынента. Як было даложана, на сённяшні дзень ідзе працэс стварэння сельскагаспадарчых, будаўнічых і прадпрыемстваў па транспарціроўцы і перавозцы грузаў.