Дзеянне Указа аб адкрыцці спецрахункаў для будаўнічых арганізацый прадоўжана да канца 2027 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, якім прадугледжваецца прадаўжэнне па 31 снежня 2027 года тэрміну дзеяння Указа № 126 "Аб адкрыцці спецыяльных рахункаў". У дакуменце таксама актуалізаваны пералік будаўнічых арганізацый, якія маюць права на адкрыццё такіх рахункаў.
Згодна з Указам № 126 асобным будаўнічым арганізацыям, якія знаходзяцца ў цяжкім фінансавым стане, дазволена адкрываць спецыяльныя рахункі для акумулявання мэтавых і бягучых авансаў. Для забеспячэння эфектыўнага выкарыстання такіх авансаў устаноўлены абмежаванні па абарачэнні спагнання на грашовыя сродкі, якія ёсць на гэтых рахунках.
Указ накіраваны на тое, каб забяспечыць бесперабойную работу будаўнічых арганізацый, у тым ліку на стратэгічна важных і значных аб'ектах, своечасовую выплату імі заработнай платы, выкананне абавязацельстваў перад бюджэтам і фондам сацыяльнай абароны насельніцтва.