Даклад пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова

  • 5
  • 3:37

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 18 ліпеня прыняў з дакладам пастаяннага прадстаўніка Беларусі ў ААН Валянціна Рыбакова. Прэзідэнт заявіў, што Беларусь будзе працаваць над тым, каб ААН была больш эфэктыўнай.

"Сустрэча актуальная яшчэ і тым, што нядаўна, як ты ведаеш, мы сустракаліся з Антоніу Гутэрышам. Адбылася такая цікавая размова, цікавая сустрэча. Інтэрпрэтавалі яе па-рознаму некаторыя СМІ, асабліва ў інтэрнэце. Накшталт таго, што там прэтэнзіі нейкія Гутэрыш прад'явіў нам. Цудоўна разумееш, седзячы і знаходзячыся там, у Нью-Ёрку, ніякіх прэтэнзій да нас прад'яўлена не было. Наадварот, станоўчую атрымалі мы ацэнку", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

"Што нам ацэнка... Мы бачым, што адбываецца, асабліва там, на месцы твайго знаходжання. Мы цяпер ацэньваем адпаведным чынам "дэмакратыю" сусветную, і гегемона нашага, і іншае. Але гэта іх пытанні", - дадаў беларускі лідар.

"Гаворачы пра ААН, зразумела, мы гэту арганізацыю падтрымлівалі і будзем падтрымліваць. Мы - адна з краін - заснавальніц ААН. Мы бачым недахопы, але гэта недахопы не Гутэрыша (Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша. - Заўвага) і арганізацыі. А нашы канкрэтныя, таму што ААН - калектыўны орган. Кожны мае свой голас, сваё меркаванне. Ён мае права галасаваць так ці інакш. Так ці інакш выказвацца. Мы гэта добра разумеем, але будзем працаваць над тым, каб ААН была больш эфектыўнай", - сказаў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што рашэнні, якія прымаюцца ў ААН, павінны быць справядлівымі для ўсіх. "А не так, як гэта адбываецца цяпер дзякуючы той палітыцы, якую праводзіць Захад, перш за ўсё ЗША, карыстаючыся сваёй дамінуючай перавагай у эканоміцы, фінансах. Таму мы за Арганізацыю Аб'яднаных Нацый. Мы будзем падтрымліваць усе талковыя ініцыятывы, якія адпавядаюць нашаму разуменню справядлівага светаўладкавання, шматпалярнасці ў свеце і гэтак далей. У гэтым напрамку будзем дзейнічаць", - адзначыў Прэзідэнт.

Ён таксама заявіў, што ўсе беларускія людскія ініцыятывы, вылучаныя на пляцоўцы ААН, не становяцца менш значнымі для сусветнай супольнасці. "Наадварот, вельмі значныя. Мы таксама будзем прытрымлівацца іх", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы папрасіў Валянціна Рыбакова далажыць аб сітуацыі ў ЗША і ААН. "Якія намаганні нам трэба, магчыма, прыкласці па якіх-небудзь напрамках для таго, каб наш голас быў больш-менш значным у ААН", - пацікавіўся Кіраўнік дзяржавы.

Валянцін Рыбакоў адзначыў, што пры ўсёй вялізнай значнасці для Беларусі ўдзелу ў розных інтэграцыйных структурах на розных міжнародных пляцоўках, ААН з'яўляецца адзінай універсальнай міжнароднай арганізацыяй, дзе прадстаўлены ўсе дзяржавы свету. "Для нас гэта велізарная магчымасць, якой мы актыўна карыстаемся, каб данесці нашу пазіцыю. Каб голас Беларусі быў пачуты па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць у першую чаргу прыярытэтны для нас інтарэс", - сказаў ён.