Спачуванне родным і блізкім народнага паэта Беларусі Уладзіміра Карызны
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне родным і блізкім народнага паэта Беларусі Уладзіміра Карызны.
"Прыміце шчырыя спачуванні ў сувязі са смерцю народнага паэта Беларусі Карызны Уладзіміра Іванавіча. Яго вершы і літаратурная спадчына прасякнуты павагай да гісторыі і традыцый нашага народа. Знакавай падзеяй у творчасці паэта стала работа над гімнам сучаснай Беларусі - сімвалам незалежнасці, гонару і адзінства суайчыннікаў. Светлая памяць пра Уладзіміра Іванавіча назаўсёды захаваецца ў нашых сэрцах", - гаворыцца ў спачуванні.