Спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Прабова Субіянта
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Прабова Субіянта ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку моцных ліўняў і апоўзняў на востраве Суматра.
"Глыбокім болем і смуткам у сэрцах беларусаў адгукаюцца наступствы стыхіі, якая абрушылася на востраў Суматра і прывяла да шматлікіх ахвяр і разбурэнняў у выніку моцных ліўняў і апоўзняў", - гаворыцца ў спачуванні.
У гэты цяжкі для Інданезіі час Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста адрасаваў словы шчырай падтрымкі Прабова Субіянта, родным і блізкім загінулых. "Жадаю паправіцца пацярпелым, а таксама перадаю спачуванні ўсяму інданезійскаму народу. Спадзяюся на хутчэйшую стабілізацыю сітуацыі ў закранутым рэгіёне", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.