Спачуванне Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Каралю Тайланда Маху Вачыралангкорну ў сувязі з чалавечымі ахвярамі ў выніку мацнейшых паводак.
"У Беларусі з трывогай і болем сочаць за мацнейшымі паводкамі ў Тайландзе, якія прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр, сур'ёзных разбурэнняў і значных страт для эканомікі краіны", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Каралю Тайланда, сем'ям загінулых і ўсяму народу гэтай дзяржавы ў сувязі са стыхійным бедствам. Прэзідэнт таксама пажадаў папраўкі пацярпелым і выказаў надзею на хуткае спыненне і пераадоленне наступстваў прыроднага катаклізму.