Больш як 750 тыс. рублёў са спецфонду Прэзідэнта накіруюць на падтрымку адоранай і таленавітай моладзі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацверджаны рашэнні саветаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адоранай і таленавітай моладзі, перспектыўных праектаў.
На гэтыя мэты з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду Прэзідэнта будзе накіравана каля 758 тыс. рублёў.
Стыпендыі Прэзідэнта назначаны 197 студэнтам ВНУ.
Гранд-прэмій з прысваеннем звання лаўрэата спецыяльнага фонду ўдастоены 29 пераможцаў міжнародных алімпіяд, конкурсаў і фестываляў.
Спецыяльнымі прэміямі заахвочаны 79 навучэнцаў, студэнтаў, курсантаў і 11 творчых калектываў.
Узнагароджаннем "За ўклад у выхаванне таленавiтай моладзi" адзначана 14 педагогаў.
Распараджэнне Кіраўніка дзяржавы накіравана на выяўленне і падтрымку адоранай і таленавітай моладзі, стварэнне спрыяльных умоў для яе паспяховай вучобы і далейшага развіцця здольнасцей, а таксама на стымуляванне прафесійнага росту педагогаў.