Больш за 270 дзяцей з дзесяці краін адпачнуць у беларускім "Зубраняці"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні грашовых сродкаў для арганізацыі адпачынку і аздараўлення 272 дзяцей з Алжыра, В'етнама, Егіпта, Зімбабвэ, Індыі, Кітая, Кыргызстана, Лаоса, М'янмы і Узбекістана ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня".

    У час знаходжання ў Беларусі дзеці пройдуць медыцынскае абследаванне і атрымаюць неабходнае санаторна-курортнае лячэнне. Акрамя таго, яны наведаюць культурныя мерапрыемствы і знакавыя гістарычныя аб'екты ў Мінску і ў рэгіёнах, дзе пазнаёмяцца з традыцыямі і побытам беларусаў.

    Запрашэнне дзяцей з іншых дзяржаў арганізуецца штогод з 2017 года. У ходзе рэалізацыі праграмы аздараўленчага турызму ў Беларусі адпачылі і атрымалі лячэнне больш як 2,5 тыс. дзяцей. Гэта садзейнічае ўмацаванню і развіццю супрацоўніцтва з іншымі дзяржавамі, а таксама папулярызацыі турыстычнага патэнцыялу краіны.