Беларускім экспарцёрам спрасцілі вядзенне бізнесу
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня падпісаў Указ № 215 "Аб прызнанні страціўшымі сілу прававых актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь".
Дакумент накіраваны на стварэнне арганізацыям-экспарцёрам умоў ажыццяўлення экспарту прадукцыі з прыцягненнем транспартна-экспедыцыйных кампаній рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў Беларусі з магчымасцю заключэння дагавораў без правядзення конкурсу (тэндара).