Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў будзе рэарганізавана ў 2023-2025 гадах
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 лютага падпісаў Указ № 35, які прадугледжвае рэарганізацыю Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Яна будзе праведзена ў 2023-2025 гадах шляхам далучэння раённых арганізацыйных структур да адпаведных абласных структур або стварэння міжраённых арганізацыйных структур, а таксама выключэння з цэнтральных органаў таварыства Рэспубліканскага савета.
Дакумент таксама змяшчае навацыі, што датычацца Нацыянальнай трафейнай кнігі Рэспублікі Беларусь. Карыстальнікі паляўнічых угоддзяў будуць уносіць у яе звесткі аб ацэнцы здабытых паляўнічых трафеяў, што дазволіць павысіць значнасць трафейнай справы ў краіне. Парадак вядзення такой кнігі вызначыць Урад.