Беларусь ратыфікавала міжурадавае пагадненне з Аманам аб узаемнай адмене віз

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Амана аб узаемнай адмене віз. 

    У адпаведнасці з пагадненнем грамадзяне дзвюх краін - уладальнікі дзеючых пашпартоў вызваляюцца ад неабходнасці атрымання віз для ўезду, выезду і транзіту, калі працягласць іх бесперапыннага знаходжання на тэрыторыі прымаючага боку не перавышае 30 дзён з даты ўезду, а агульная працягласць знаходжання на працягу каляндарнага года не перавышае 90 дзён.

    Рэалізацыя гэтага міжнароднага дагавора будзе садзейнічаць развіццю і ўмацаванню супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аманам, спрашчэнню ўзаемных паездак грамадзян.