Беларусь правядзе з Аманам перагаворы па праекце пагаднення аб узаемнай адмене віз

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 266, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Рэспублікі Беларусь і Султаната Аман аб узаемнай адмене віз.

    У адпаведнасці з Указам Міністэрства замежных спраў Беларусі ўпаўнаважана на правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.