Беларусь назначыла свайго прадстаўніка ў Камісіі па правах чалавека СНД
Прадстаўніком Беларусі ў Камісіі па правах чалавека Садружнасці Незалежных Дзяржаў назначана начальнік упраўлення па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах Генеральнай пракуратуры Яўгенія Парамонава. Адпаведны Указ № 209 падпісаў 14 ліпеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Намеснікам прадстаўніка Беларусі ў гэтай камісіі назначаны старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец.