Адобраны праект міжурадавага пагаднення з Зімбабвэ аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых пашпартоў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Зімбабвэ аб адмене віз для ўладальнікаў дыпламатычных і службовых (афіцыйных) пашпартоў. Адпаведны Указ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 7 мая.

    Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. Міністэрства замежных спраў упаўнаважана на правядзенне перагавораў па гэтым дакуменце, а таксама падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.