Андрэй Уцюрын назначаны Намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вызваліў генерал-маёра міліцыі Аляксандра Канавалава ад пасады намесніка дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка назначыў палкоўніка Андрэя Уцюрына Намеснікам Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі, вызваліўшы яго ад пасады начальніка Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    Адпаведныя ўказы Кіраўнік дзяржавы падпісаў 11 верасня.