Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні. Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Міхневіча Валянціна Уладзіміравіча - першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў - начальнікам крымінальнай міліцыі;
Дарошку Сяргея Іванавіча - начальнікам Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў;
Яўсеева Ігара Уладзіміравіча - начальнікам упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Гаеўскага Ігара Уладзіміравіча - намеснікам Міністра аховы здароўя - галоўным дзяржаўным санітарным урачом Рэспублікі Беларусь;
Будкевіча Васіля Антонавіча - намеснікам Міністра адукацыі;
Рудога Сяргея Валянцінавіча - намеснікам Міністра адукацыі;
Трубілы Генадзя Аляксеевіча - намеснікам Міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
Кавалькова Валерыя Валер'евіча - намеснікам Міністра працы і сацыяльнай абароны;
Каранкевіча Віктара Міхайлавіча - намеснікам Міністра энергетыкі;
Сямашкі Сяргея Аляксандравіча - намеснікам Старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі - дырэктарам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці;
Ануфраенкі Генадзя Віктаравіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Магілёўскі завод "Строммашына";
Гаўрылковіча Эдуарда Генадзьевіча - генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства "Граніт";
Касячэнкі Рыгора Паўлавіча - рэктарам установы адукацыі "Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры";
Кісялёва Уладзіміра Аляксеевіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Беларускі цэментны завод";
Гроерава Юрыя Георгіевіча - першым намеснікам старшыні дзяржаўнай установы "Тэлерадыёвяшчальная арганізацыя Саюзнай дзяржавы".
Назначаючы кіруючы склад сістэмы МУС, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "гэта не проста нейкія радавыя назначэнні, маючы на ўвазе цяперашнюю сітуацыю". "Я не проста так сказаў, што нам трэба рэфармаваць МУС, але рэфармаваць не ламаючы, як гэта звычайна бывала, можа, і ў нас, і ў нашых суседзяў, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Мы не збіраемся пераймяноўваць МУС неяк інакш (у паліцыю, напрыклад). Гэта проста непрымальна для нашага грамадства. Мы не збіраемся праводзіць нейкую жорсткую структурную ломку, бо асноўная структура міністэрства і органаў унутраных спраў, я лічу, нармальная. Яна адпавядае патрабаванням сённяшняга дня".
"Рэформа павінна заключацца ва ўдасканаленні той структуры, якая створана сёння. Гэта прынцыповае і канцэптуальнае палажэнне развіцця нашай дзяржавы. Рэформу мы заўсёды павінны разумець як удасканаленне, - заявіў Прэзідэнт. - Мы павінны ў ходзе гэтай рэформы, па-першае, вызваліць МУС ад неўласцівых функцый. Па-другое, трэба і з колькасцю паглядзець. Я маю на ўвазе, што, скараціўшы колькасць, мы абавязкова павінны гэтыя сродкі пакінуць у распараджэнні Міністра для таго, каб менш было размоў, што грошай не хапае, што грашовае забеспячэнне не тое. Няхай гэта павялічыць грашовае забеспячэнне для органаў унутраных спраў". Пракантраляваць пытанне расходавання грашовых сродкаў Кіраўнік дзяржавы даручыў Дзяржсакратару Савета бяспекі Леаніду Мальцаву.
"Трэба паглядзець і на вайсковую састаўную частку МУС. Я не кажу, што мы там павінны па жывому рэзаць, але прывесці яе ў адпаведнасць з патрабаваннямі сённяшняга дня трэба", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
"Калі я планаваў бы нейкую карэнную ломку і не верыў МУС, я не даручаў бы Міністру і яго падначаленым сёння ўнесці прапановы па рэфармаванню. Але карэннай ломкі МУС не будзе. Таму я чакаю ад вас прапаноў. Але гэта не значыць, што Дзяржсакратар, які сёння курыруе гэты напрамак, не ўнясе нейкія дапаўненні да таго, што вы прадставіце", - сказаў Прэзідэнт, адзначыўшы, што гэтыя прапановы стануць "лакмусавай паперкай на здольнасць кіраваць і мадэрнізаваць сваю структуру".
"Пачынаць трэба знізу, з участковага. І ўсюды трэба дакладна прапісаць галоўныя напрамкі рэфармавання", - падкрэсліў Прэзідэнт.