Удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС
- 3
- 1:51
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка ў Маскве прыняў удзел у пасяджэнні Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС/Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
Акрамя кіраўнікоў дзяржаў - членаў ЕўрАзЭС (Расія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан), на саміт таксама прыбылі лідары дзяржаў-наглядальніц пры Супольніцтве (Арменія, Малдова, Украіна).
Прэзідэнты абмеркавалі далейшае ўзаемадзеянне дзяржаў інтэграцыйнага аб'яднання ва ўмовах стварэння і развіцця Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі і Казахстана. Асноўнай тэмай парадку дня стала абмеркаванне праекта Дагавора аб пераўтварэнні ЕўрАзЭС і фарміраванні на яго аснове новага інтэграцыйнага аб'яднання. Рашэнне аб гэтым было прынята на папярэднім саміце ЕўрАзЭС 19 снежня 2011 года.
Разам з тым дыскусія ў ходзе пасяджэння Міждзяржсавета ЕўрАзЭС паказала, што пытанне патрабуе дапрацоўкі. Беларускі бок, паводле слоў члена дэлегацыі віцэ-прэм'ера Сяргея Румаса, быў гатовы падпісаць дагавор, але ён не быў падтрыманы іншымі ўдзельнікамі Супольніцтва.
Кіраўнікі дзяржаў даручылі ўрадам падрыхтаваць новыя прапановы. Па выніках пасяджэння падпісана Рашэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета "Аб ходзе работы над праектам Дагавора аб пераўтварэнні Еўразійскага эканамічнага супольніцтва".
Прэзідэнты таксама разгледзелі пытанні пачатку работы Еўразійскай эканамічнай камісіі, уніфікацыі пашпартна-візавага кантролю ў дзяржавах - членах Мытнага саюза. Па выніках абмеркавання падпісаны адпаведныя дакументы: рашэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета "Аб пачатку работы Еўразійскай эканамічнай камісіі" і "Аб ходзе работы над выкананнем Рашэння № 70 кіраўнікоў дзяржаў ад 9 снежня 2010 года "Аб уніфікацыі пашпартна-візавага кантролю ў дзяржавах - членах Мытнага саюза".
Рабочы візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў Расійскую Федэрацыю прадоўжыцца 20 сакавіка.