Афіцыйны візіт у Іран
- 7
- 1:22
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 сакавіка прыбыў з афіцыйным візітам у Ісламскую Рэспубліку Іран.
У Тэгеране 13 сакавіка Кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі. Раней, у час сустрэчы на палях саміту ШАС у Самаркандзе 16 верасня 2022 года, лідары дзвюх краін даручылі знешнепалітычным ведамствам інтэнсіфікаваць адносіны і правесці іх рэвізію.
Галоўнай тэмай перагавораў у Тэгеране стане развіццё ўзаемадзеяння па ўсім спектры двухбаковых адносін з акцэнтам на гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Сустрэча прэзідэнтаў пройдзе ў вузкім і пашыраным складах з удзелам членаў дэлегацый. Бакі абмяркуюць рэалізацыю праектаў у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транспарту і лагістыкі. Асобная ўвага будзе ўдзелена сітуацыі ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым.
Па выніках перагавораў будзе падпісаны шэраг міжнародных дакументаў па развіцці адносін у сферах узаемнага інтарэсу.
У час афіцыйнага візіту ў Іран Аляксандр Лукашэнка таксама правядзе сустрэчы з першым віцэ-прэзідэнтам Махамадам Махберам, старшынёй Сходу ісламскага савета Махамадам-Багерам Галібафам і вярхоўным лідарам Ірана Алі Хаменеі.
Адной з цэнтральных падзей візіту стане падпісанне комплекснай "дарожнай карты" ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Іранам.