Удзел у рэспубліканскім суботніку
- 6
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12
красавіка прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. Разам з Кіраўніком дзяржавы
на будаўніцтве новага акушэрска-гінекалагічнага корпуса 5-й гарадской клінічнай
бальніцы працавалі чыноўнікі, студэнты Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта і
трохразовая алімпійская чэмпіёнка, Герой Беларусі Дар'я Домрачава.
Калі Прэзідэнт прыбыў на будпляцоўку, яму далажылі аб ходзе будаўніцтва. Работы вядуцца з апярэджаннем графіка на 12 месяцаў, увесці ў строй аб'ект плануецца да 3 ліпеня 2015 года.
Потым Аляксандр Лукашэнка накіраваўся непасрэдна ў будынак новага радзільнага дома, дзе яго брыгада выконвала работы па ўладкаванні цэментных сцяжак.
Гэты радзільны дом стане адным з буйнейшых у Беларусі і будзе адпавядаць усім сучасным санітарным патрабаванням. Будынак будзе максімальна камфортным як для персаналу, так і для саміх парадзіх, а ўзровень якасці аказання меддапамогі і дыягностыкі значна вышэйшы. На плошчах акушэрска-гінекалагічнага корпуса ў тым ліку размесцяцца лабараторыя з найноўшым абсталяваннем, кабінеты фізіятэрапіі і функцыянальнай дыягностыкі, сучасныя памяшканні для кафедраў медуніверсітэта.
У цэлым у беларускай сталіцы апошнія гады праводзіцца маштабная рэканструкцыя і будаўніцтва аб'ектаў аховы здароўя. Толькі ў перыяд з 2010 па 2013 год уведзена ў эксплуатацыю 56 найбольш значных аб'ектаў. Цяпер, напрыклад, у Мінску адначасова будуюцца 4 паліклінікі.