Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусі Аляксандр Лукашэнка
павіншаваў з юбілеем народную артыстку Беларусі Марыю Захарэвіч.
«Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю, нястомным служэннем тэатру Вы заваявалі любоў і павагу шматлікіх прыхільнікаў як у Беларусі, так і далёка за яе межамі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Створаныя Вамі вобразы мудрых, самаахвярных жанчын з багатым унутраным светам па праву ўваходзяць у залаты фонд нацыянальнага мастацтва».
У віншаванні гаворыцца, што талент і высокае прафесійнае майстэрства артысткі заўсёды знаходзяць удзячны водгук у сэрцах гледачоў, з'яўляюцца прыкладам для маладых артыстаў і сапраўдным гонарам славутай Купалаўскай сцэны.
На думку Прэзідэнта, асаблівай павагі заслугоўвае самаадданая прыхільнасць да беларускай літаратуры, папулярызацыі якой у тэатры, на радыё і канцэртных пляцоўках Марыя Захарэвіч удзяляе шмат увагі.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў артыстцы натхнення, моцнага здароўя і дабрабыту на доўгія гады.