Аляксандр Лукашэнка праінспектаваў палі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях

  • 1:13

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 27 красавіка працаваў у палях на малой Радзіме. Ён праінспектаваў пасевы аўса і гароху на палях Віцебскай вобласці, а таксама прэзідэнцкае эксперыментальнае поле ў Магілёўскай вобласці.

У мінулым сезоне на эксперыментальным полі сеялі ячмень. Прэзідэнт даручаў змяніць структуру пасеваў з акцэнтам на азімы ячмень. Культуру раней убіраюць з палёў, чым астатні збожжавы клін. Вызначаецца яна і сваёй ураджайнасцю.

Вынікі мінулагодняга вопыту Кіраўнік дзяржавы тады ацаніў вельмі пазітыўна. У гэтым годзе эксперымент працягваецца з іншымі культурамі. На прэзідэнцкіх палях - лубін і гарох. Праўда, убачаным Аляксандр Лукашэнка застаўся задаволены не ўсюды.

Як вядома, сельскай гаспадарцы Прэзідэнт удзяляе вялікую ўвагу. Развіццё гэтай галіны ў цэлым на пастаянным кантролі Кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт асабіста праводзіць эксперыменты, каб быць у курсе апошніх тэндэнцый, апрабаваць тэхналогіі і новыя віды культур. Потым лепшыя і самыя паспяховыя з напрацовак укараняюцца ў жыццё ўжо масава.