Падпісаны Закон аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб генацыдзе беларускага народа".

    Законам прадугледжваецца юрыдычнае прызнанне генацыду беларускага народа, учыненага нацысцкімі злачынцамі і іх памагатымі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд (да 1951 года). Пад беларускім народам маюцца на ўвазе ўсе савецкія грамадзяне, якія пражывалі на тэрыторыі БССР у названы перыяд.

    Адначасова ўстанаўліваецца крымінальная адказнасць за публічнае адмаўленне генацыду беларускага народа, напрыклад, пры дапамозе размяшчэння адпаведнай інфармацыі ў СМІ або ў інтэрнэце.

    Рэалізацыя Закона будзе садзейнічаць недапушчальнасці скажэння вынікаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама з'яднанасці беларускага грамадства.