Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб памілаванні Наталлі Левай, асуджанай за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці.
Гэта рашэнне прынята Кіраўніком дзяржавы зыходзячы з прынцыпаў гуманнасці і з улікам жыццёвай сітуацыі асуджанай (жанчына цяжарная). Прымаўся пад увагу яе асабісты зварот да Прэзідэнта з хадайніцтвам аб памілаванні, дзейнае раскаянне і паводзіны ў час адбывання пакарання.