Аляксандр Лукашэнка прысвоіў генеральскія званні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня падпісаў указы аб прысваенні воінскіх, спецыяльнага і персанальнага званняў, а таксама класнага чыну.
Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена палкоўнікам Аляксандру Агейчыку і Дзмітрыю Собалю.
Палкоўніку юстыцыі Максіму Спрынцыну прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі.
Персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы ІІІ рангу прысвоена начальніку Віцебскай мытні Сяргею Лінкевічу.
Пракурору Гомельскай вобласці Алегу Аўдзею прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа.