Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ "Аб паўнамоцтвах Урада Рэспублікі Беларусь"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 лютага падпісаў Указ № 47 "Аб паўнамоцтвах Урада Рэспублікі Беларусь".

    У адпаведнасці з Канстытуцыяй Беларусі 3 лютага 2025 года Урад склаў паўнамоцтвы перад нававыбраным Прэзідэнтам.

    У мэтах забеспячэння бесперабойнай работы выканаўчай вертыкалі ўлады Кіраўнік дзяржавы, кіруючыся п.7 арт.84 і ч.11 арт.106 Канстытуцыі, сваім Указам даручыў Прэм'ер-міністру, яго намеснікам, міністрам, старшыням дзяржкамітэтаў і кіраўніку Апарату Савета Міністраў прадоўжыць выкананне абавязкаў да фарміравання новага складу Урада.

    Як і раней, у склад Урада па пасадзе ўвайшлі старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.