Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб правядзенні XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 красавіка падпісаў распараджэнне аб правядзенні XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

    У 2025 годзе ён пройдзе ў перыяд з 10 да 13 ліпеня.

    З улікам існуючай практыкі дзяржаўнай падтрымкі мерапрыемства для яго арганізатараў і ўдзельнікаў прадугледжаны асобныя льготы і прэферэнцыі.

    У прыватнасці, для гасцей фестывалю з 71 дзяржавы ў перыяд з 4 па 20 ліпеня 2025 года ўстаноўлены бязвізавы парадак уезду ў Беларусь, часовага знаходжання і выезду з краіны.

    Пропускам для бязвізавага перасячэння дзяржаўнай граніцы для замежных грамадзян будзе арыгінальны або электронны білет на мерапрыемствы фестывалю, што праводзяцца ў Летнім амфітэатры або канцэртнай зале "Віцебск". Па адным арыгінальным або электронным білеце дапускаецца аднаразовы ўезд у Беларусь аднаго замежнага грамадзяніна не пазней за дату правядзення названага ў білеце мерапрыемства.

    Распараджэннем Кіраўніка дзяржавы таксама актуалізаваны склад арганізацыйнага камітэта па правядзенні XXXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".