Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб ЕАЭС
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 мая падпісаў Указ № 166, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) ад 29 мая 2014 года.
Папраўкі датычацца аказання фінансавага садзейнічання пры рэалізацыі дзяржавамі - членамі ЕАЭС сумесных кааперацыйных праектаў у галінах аграпрамысловага комплексу.
На правядзенне перагавораў па праекце пратакола ўпаўнаважана Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.