Адобраны праекты змяненняў у канвенцыі, якія дазволяць грамадзянам атрымліваць аліменты ў краінах СНД

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праекты пратаколаў аб унясенні змяненняў у канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года і ад 7 кастрычніка 2002 года.

    Праектамі пратаколаў прадугледжваецца замацаванне ў канвенцыях палажэнняў, якія даюць магчымасць забяспечыць прымусовае выкананне судовых загадаў (пастаноў аб судовым загадзе) аб спагнанні аліментаў на непаўналетніх дзяцей у дзяржавах - удзельніцах СНД.

    На правядзенне перагавораў па праектах пратаколаў упаўнаважана Міністэрства юстыцыі.

    Рэалізацыя змяненняў, якія ўносяцца праектамі пратаколаў, дасць магчымасць грамадзянам бесперашкодна атрымліваць аліменты ў краінах СНД.