Адобраны праект пагаднення з Расіяй аб прызнанні электроннага подпісу ў трансгранічным узаемадзеянні
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 лютага падпісаў Указ № 72, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Расіі аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства сувязі і інфарматызацыі.