Адобраны праект пагаднення з Нікарагуа аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Нікарагуа аб узаемнай адмене візавых патрабаванняў.
На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства замежных спраў.