Адобраны праект пагаднення з Кітаем аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 356, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Кітайскай Народнай Рэспублікі аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый.
Такім чынам замацоўваецца прававая аснова для ўстойлівага і дынамічнага развіцця гандлёвых і інвестыцыйных адносін паміж дзвюма краінамі. Размова ідзе аб стварэнні зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і КНР, транспарэнтнага, ліберальнага і спрыяльнага інвестыцыйнага рэжыму для прыцягнення інвестыцый.
Пагадненне стварае зачын для развіцця супрацоўніцтва ў новых сферах пры захаванні (абароне) інтарэсаў абодвух бакоў у найбольш адчувальных сегментах эканомік.
На правядзенне перагавораў і падпісанне пагаднення пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта ўпаўнаважана Міністэрства эканомікі.
Чакаецца, што ў перспектыве супрацоўніцтва ў рамках пагаднення дасць магчымасць дынамічна нарошчваць экспарт беларускіх паслуг у Кітай і павялічыць інвестыцыйныя патокі з боку Кітая.