Адобраны праект пагаднення з Індыяй аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 21 сакавіка падпісаў Указ № 107, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Індыі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.