Адобраны праект Пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту ЕАЭС і трэціх бакоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 2 мая падпісаў Указ № 186, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту Еўразійскага эканамічнага саюза і трэцяга боку (трэціх бакоў).
На правядзенне перагавораў па праекце Пагаднення ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.