Адобраны праект міжурадавага пагаднення з Манголіяй аб узаемным прызнанні і абмене вадзіцельскіх пасведчанняў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адобрыў праект міжурадавага пагаднення з Манголіяй аб узаемным прызнанні і абмене вадзіцельскіх пасведчанняў. Адпаведны Указ № 216 Кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 мая.

    Праект пагаднення адобраны ў якасці асновы для правядзення перагавораў. На іх правядзенне, а таксама на падпісанне дакумента ўпаўнаважана Міністэрства ўнутраных спраў.

    У адпаведнасці з гэтым дагаворам Беларусь і Манголія ўзаемна прызнаюць вадзіцельскія пасведчанні. Грамадзяне дзяржавы аднаго боку, якія маюць дазволы на пастаяннае пражыванне на тэрыторыі дзяржавы другога боку, маюць права абмяняць вадзіцельскія пасведчанні без здачы тэарэтычных і практычных экзаменаў.