Адобраны праект міжурадавага пагаднення Беларусі і ААЭ аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 чэрвеня падпісаў Указ № 236, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект міжурадавага пагаднення Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб гандлі паслугамі і ажыццяўленні інвестыцый.

    Асноўнымі мэтамі гэтага міжнароднага дагавора з'яўляюцца стварэнне зоны свабоднага гандлю паслугамі паміж Беларуссю і ААЭ, забеспячэнне спрыяльных умоў для развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы садзейнічання інвестыцыям, пашырэнне і дыверсіфікацыя ўзаемнага гандлю. Заключэнне пагаднення ўмацуе гандлёва-эканамічныя сувязі паміж краінамі.

    На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення і яго падпісанне ўпаўнаважаны Урад.