Адобраны праект мемарандума з Зімбабвэ па ўзаемным прызнанні дакументаў аб адукацыі
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 19 студзеня падпісаў Указ № 13, якім адобраны праект мемарандума аб узаемаразуменні паміж Беларуссю і Зімбабвэ па пытаннях узаемнага прызнання дакументаў аб адукацыі ў якасці асновы для правядзення перагавораў.
Прэзідэнт упаўнаважыў Міністэрства адукацыі на правядзенне перагавораў па праекце мемарандума, дазволіўшы пры неабходнасці ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару, i падпісанне дакумента пры дасягненні дамоўленасці ў межах адобранага праекта.